За палітычную прастытуцыю будуць саджаць на 6 год
У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны законапраект, згодна з якім прапануецца ўнесці змены ў Крымінальны кодэкс Украіны. Гаворка ідзе аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці асоб, якія займаюцца палітычным сутэнёрствам і палітычнай прастытуцыяй.
Як гаворыцца ў тлумачальнай запісцы, некаторыя дэпутаты ўсіх узроўняў скардзяцца, што ў апошні час усё часцей ў адносінах да іх прымяняюцца спробы подкупу, шантаж, пагрозы, адбываецца ціск на сваякоў і іхнія бізнэс-структуры. Дэпутатаў такім чынам прымушаюць да палітычнай прастытуцыі — галасаваць як патрэбна шантажыстам.
Згодна з законапраектам, за ўцягванне ў занятак палітычнай прастытуцыяй або прымус да занятку палітычнай прастытуцыяй з выкарыстаннем шантажу, подкупу, запалохвання асоб будуць караць пазбаўленнем волі на тэрмін ад 4 да 6 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. За тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, парушальнікам пагражае 8 гадоў турмы.
Аўтарамі законапраекта выступілі дэпутаты ад фракцыі апазіцыйнай партыі «Батьківщина», якая найбоьш церпіць ад працэсаў, калі дэпутаты перабягаюць за грошы ў іншыя дэпутацкія групы.
Эксперты слабая вераць у эфектыўнасць прапанаванай меры. Часам за партыйны адюльтэр дэпутат можа атрымаць каля мільёна долараў.
Паводле ўкраінскай прэсы