Францыя. Рэгбі могуць забараніць
У Францыі ўсур’ёз абмяркоўваюць перспектыву забароны вельмі папулярнай тут гульні — рэгбі.
Казаць пра забарону рэгбі пачалі пасля таго, як 10 жніўня ад сардэчнага прыступу падчас матчу памёр 21-гадовы спартовец.
У прынцыпе, падобныя прэцэдэнты мелі месца і раней. Першы выпадак смерці гульца рэгбі падчас матчу датаваны далёкім 1930 годам. Аднак з таго часу рэгбі эвалюцыянаваў у бок яшчэ большай агрэсіі гульцоў.
У гэтай парадыгме смяротныя выпадкі на полі, як лічаць спецыялісты, папросту непазбежныя. Адсюль і дыскусіі пра забарону гульні.
Хаця з улікам велізарных грошай, якія інвестуюць у рэгбі, наўрад ці варта сапраўды чакаць забароны. Хутчэй за ўсё, абмяжуюцца папраўкамі ў правілы гульні аж да таго, што будзе ўведзены ліміт на агульную вагу чальцоў каманды.
Дарэчы, такія дэбаты ідуць і ў іншых краінах. Напрыклад, у Новай Зеландыі ў аматарскім дывізіёне ўжо забаранілі фізічныя кантакты паміж гульцамі.
Паводле французскай прэсы