Арына Сабаленка перамагла пятую ракетку свету
Пасля перамогі над чэшкай Петрай Квітавай Арына Сабаленка – адзіная з трох беларусак на «US Open», якая выйшла ў чацвёртае кола турніру.

Арына Сабаленка святкуе перамогу над Петрай Квітавай на сёлетнім US Open. Фота – Geoff Burke / USA TODAY Sports / Forum
2 верасня ў трэцім коле Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла чэшку Петру Квітаву (7: 5; 6: 1).
Айчынныя спартовыя журналісты называюць матч лепшым у кар’еры Арыны.
Раней удзел у спаборніцтве скончылі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч. Першая ў пятніцу прайграла амерыканцы Слоўн Стэфэнс (3: 6; 4: 6), другая не дала рады ў супрацьстаянні з Наомі Асака (0: 6; 0: 6).
Такім чынам, пасля трэцяга кола ў адзіночным разрадзе амерыканскага чэмпіянату застаецца самая маладая з трох беларускіх тэнісістак, якія сёлета адправіліся за акіян.
Паводле belsat.eu