Францыя. Вандалы вяртаюцца
У незвычайную сітуацыю трапіў парыжскі муніцыпалітэт, які з 2014 года праводзіць цікавы эксперымент.
![Фота parisweb.ru Фота parisweb.ru](/img/v1/images/sakre_coeur_0858159857.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота parisweb.ru
Парыжанам прапануюць галасаваннем у інтэрнэце вызначыць, як мэрыя павінна выкарыстаць 5 працэнтаў гарадскога бюджэту.
На гэты раз жыхары французскай сталіцы падтрымалі ідэю выдаткаваць грошы на тое, каб… знесці царкву Святога сэрца, што лічыцца (поруч з Эйфелевай вежай і Трыумфальнай аркай) адным з сімвалаў Парыжу.
![basilique_du_sacre_cceur.jpg basilique_du_sacre_cceur.jpg](/img/v1/images/basilique_du_sacre_cceur.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Царква Святога сэрца, або базіліка Сакрэ-Кёр (Basilique du Sacré Cœur), знаходзіцца ў папулярным турыстычным квартале Манмартр. Аб’ект будаваўся ў 1875–1914 гадах, у тым ліку як манументальны знак пакаяння за ўдзел парыжан у славутай Парыжскай камуне — адным з першых сацыялістычных выступаў у гісторыі.
![Фота paris-life.info Фота paris-life.info](/img/v1/images/sakre_ker_vnutry.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота paris-life.info
![Фота paris-life.info Фота paris-life.info](/img/v1/images/bazilika_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота paris-life.info
Менавіта на гэты момант звяртаюць увагу аматары дэканструкцыі царквы. Калі ім верыць, царква Святога сэрца — гэта алегорыя рэпрэсій супраць парыжан, якія патрабавалі справядлівасці. Ідэя разбурыць царкву пакуль не знайшла падтрымкі ў ратушы, хаця там засядаюць сацыялісты.
Цікава, што гэта не адзіны замах у Еўропе на гістарычную спадчыну. У Лондане, дзе вельмі моцны дэфіцыт жылля, усё гучней чуваць заклікі знесці Букенгемскі палац — рэзідэнцыю манарха. Паводле падлікаў аматараў праекту, на месцы комплексу можна пабудаваць новы квартал, дзе будуць жыць каля 8000 чалавек.
Паводле французскай прэсы