Францыя дазволіць мужчынам-геям быць донарамі крыві
У Францыі геям дазволяць станавіцца донарамі. Забарона быць донарамі крыві ўводзілася з-за асцярогі, што геі могуць быць носьбітамі ВІЧ.

Фота: AP
Францыя адменіць забарону для мужчын-геяў на донарства. Пра гэта заявіла міністр аховы здароўя краіны Марысоль Турэн. "Здаваць кроў — гэта акт шчодрасці, сексуальная арыентацыя чалавека не можа быць умовай для гэтага", — адзначыла яна.
Па словах Турэн, забарона на донарства — гэта табу і дыскрымінацыя. З вясны 2016 ніводнаму чалавеку, які вырашыў здаваць кроў, не будзе адмоўлена ў гэтым з-за яго сексуальнай арыентацыі.
Раней падобныя забароны ўводзіліся з-за асцярогі, што геі могуць быць носьбітамі ВІЧ. Пры гэтым, як адзначае агенцтва, на лесьбіянак забарона не распаўсюджвалася.
У Аўстраліі, Японіі і Вялікабрытаніі геям дазволена станавіцца донарамі ў выпадку, калі яны не займаліся сексам з мужчынам на працягу года.
У маі 2013 года ва Францыі дазволілі аднаполыя шлюбы. Акрамя гэтага, гей-саюзы легалізаваныя яшчэ ў 12 еўрапейскіх дзяржавах: Славеніі, Даніі, Ісландыі, Іспаніі, Нідэрландах, Нарвегіі, Швецыі, Партугаліі, Бельгіі, Люксембургу, Ірландыі і Вялікабрытаніі. У Фінляндыі аднаполыя шлюбы будуць узаконеныя ў 2017 годзе, а на Мальце іх прызнаюць, калі яны заключаюцца за мяжой.
Паводле Корреспондент.net