Франк-Вальтэр Штайнмаер абраны прэзідэнтам Германіі

Франк-Вальтэр Штайнмаер абраны прэзідэнтам Германіі. За яго прагаласавала большасць дэпутатаў Бундэстагу і прадстаўнікоў 16 рэгіёнаў краіны.

Фота: inosmi.ru

Фота: inosmi.ru


Штайнмаер раней быў міністрам замежных спраў. Ён сышоў у адстаўку ў студзені 2017 года.
Абранне Штайнмаера умацоўвае пазіцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі, у якую ён уваходзіць. Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель не хацела, каб прэзідэнтам быў Штайнмаер, але яе Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі не змог знайсці лепшага кандыдата. У 2017 годзе ў Германіі пройдуць парламенцкія выбары, і сацыял-дэмакраты — галоўныя супернікі партыі Меркель.
Прэзідэнт Германіі выконвае прадстаўнічыя функцыі. Рэальных паўнамоцтваў у яго няма. На гэты пост звычайна абіраюць паважанага палітыка. Штайнмаер — адзін з самых вядомых палітыкаў Германіі.
Франк-Вальтэр Штайнмаер выступаў за зняцце санкцый супраць Расіі пры ўмове захавання Мінскіх пагадненняў. Ён таксама крытыкаваў Дональда Трампа, называючы яго «прапаведнікам нянавісці».
Паводле meduza.io