Новага прэзідэнта Самалі абралі ў авіяцыйным ангары
У Самалі абраны новы прэзідэнт. Ім стаў былы прэм'ер-міністр Махамед Абдулахі Махамед. Ён перамог свайго суперніка Хассаеа Шэйха Махамуда ў другім раўндзе выбараў.

Махамед Абдулахі Махамед быў абраны прэзідэнтам у ангары
У галасаванні ўдзельнічалі толькі сябры парламента краіны. Яны галасавалі ў авіяцыйным ангары на тэрыторыі аэрапорта Магадзіша, паколькі ўсе астатнія месцы ў Самалі надзвычай небяспечныя.
Новы прэзідэнт Самалі мае два грамадзянствы — у яго ёсць таксама амерыканскі пашпарт.
Падчас галасавання над аэрапортам была абвешчаная беспалётная зона, а сам комплекс ахоўваўся асабліва моцна. Кіраўніцтва краіны баялася нападаў ісламістаў з групоўкі «Аш-Шабаб».
Групоўка «Аш-Шабаб», якая вядзе вайну з урадам Самалі, дэкларуе сваёй мэтай стварэнне шарыяцкай дзяржавы і лічыцца тэрарыстычнай у Вялікабрытаніі і ЗША.
Пасля абрання на вуліцы сталіцы выйшла шмат людзей, якія святкавалі абранне новага лідэра краіны. Сведкі паведамляюць, што многія ўзброеныя людзі стралялі ў паветра.
У Самалі, якая фактычна як дзяржава перастала існаваць у 1991 годзе, свабодныя выбары не ладзіліся з 1969 года.
Паводле BBC