Галоўны прадзюсар МІА «Россия сегодня» пакончыў з сабой у Маскве
Кіраўнік прадзюсарскага цэнтра МИА «Россия сегодня» Антон Кастылёў павесіўся на трубе ацяплення з дапамогай дзягі.

Журналіст пакончыў з сабой у Маскве. Па словах крыніцы ў праваахоўных органах, мужчыну знайшлі ў ваннай яго сваякі.
Прадзюсар павесіўся на трубе ацяплення, паводле папярэдніх дадзеных, на дзяге. Як паведамляюць крыніцы ў праваахоўных органах Масквы, перадсмяротнай запіскі Кастылёў не пакінуў. Па словах родных
і блізкіх, у апошні час мужчына знаходзіўся ў падаўленым і дэпрэсіўным стане.
Галоўным прадзюсарам РІА «Новости», а потым і МІА «Россия сегодня» Кастылёў стаў у ліпені мінулага года. У яго абавязкі ўваходзіла «вывядзенне
медыярэсурсаў, якія ўваходзяць у групу, на новы якасны ўзровень, стварэнне сучасных спецпраектаў да сочынскай Алімпіяды, прасоўванне і развіццё спецпраектаў медыяхолдынга на міжнароднай
арэне». Да гэтага журналіст супрацоўнічаў з многімі выданнямі і займаў высокія пасады ў шэрагу інтэрнэт-СМІ.
lifenews.ru