Хасан Роўхані лідзіруе на выбарах прэзідэнта Ірана

Дзеючы прэзідэнт Ірана Хасан Роўхані лідзіруе на выбарах кіраўніка краіны, што прайшлі 19 траўня, паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў.

Хасан Роўхані на выбарчым участку. Здымак Reuters

Хасан Роўхані на выбарчым участку. Здымак Reuters


Пасля апрацоўкі амаль 26 млн. бюлетэняў, Роўхані атрымаў 14,6 млн галасоў, а яго галоўны супернік, 56-гадовы Эбрахім Раісі — кансерватыўны святар, які, як лічыцца, карыстаецца падтрымкай вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі — 10,1 млн галасоў.
Раісі ужо падаў скаргі, заявіўшы аб парушэннях падчас працэсу галасавання. У прыватнасці, ён абвінаваціў прыхільнікаў Роўхані ў прапагандзе на выбарчых участках, забароненай законам аб выбарах.
Іранскім уладам прыйшлося падоўжыць час працы выбарчых участкаў на пяць гадзін з-за высокай яўкі, якая ў выніку склала каля 70%.
Паводле дадзеных міністэрства ўнутраных спраў Ірана, на выбарчых участках прагаласавалі больш за 40 млн чалавек.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі