Генеральны сакратар ААН назваў 2020-ы «годам смерці і адчаю»
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрэш ацаніў наступствы пандэміі каронавіруса і ахарактарызаваў мінулы 2020-ты год, які назваў "годам смерці, катастроф і адчаю". Пра гэта Гутэрэш заявіў падчас выступу перад Генасамблеяй ААН.
Генеральны сакратар ААН назваў 2020-ы — глабальным annus horribilis (па-лацінску "жудасны год". — Рэд.), бо пандэмія і стыхійныя бедствы каштавалі людзям 210 мільярдаў долараў. Гутэрэш падкрэсліў, што каронавірус забраў два мільёны жыццяў, 500 мільёнаў чалавек страцілі працу.
"2020-ы год стаў глабальным annus horribilis — годам смерці, катастроф і адчаю. Пандэмія COVID-19 выклікала хаос у кожнай краіне і кожнай эканоміцы. Мы страцілі два мільёны жыццяў. Колькасць чалавечых ахвяр працягвае расці", — адзначыў генеральны сакратар ААН.
Ён выказаў надзею, што 2021-ы год стане перыядам аднаўлення. А таксама заклікаў сусветных лідараў "пераключыць перадачу" і "паставіць свет на рэйкі".
Паводле korrespondent.net