Генпракуратура Літвы пачала расследаванне міліцэйскага гвалту ў Беларусі
Генеральны пракурор Літвы Эвалдас Пашыліс ініцыяваў дасудовае расследаванне паводле артыкулаў за злачынства супраць чалавечнасці і катаванні Крымінальнага кодэкса краіны.
Яно пачата па заяве беларускага грамадзяніна, у цяперашні час пражывае ў Літве, праз гвалт, якому ён падвергнуўся 13 кастрычніка гэтага года ў Мінску з боку супрацоўнікаў міліцыі.
У ходзе слуханняў 30 лістапада ў пракуратуры прыйшлі да высновы, што абставіны, названыя заяўнікам, і іншыя дадзеныя маюць прыкметы злачынства, да якога прымяняецца ўніверсальная юрысдыкцыя ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Літвы, паведамляе REFORM.by.
«Я разумею, што гэта дасудовае расследаванне таксама будзе надзвычай складаным, будзе старанна кантралявацца ўсімі, і сёння ніхто не можа сказаць, калі і чым гэта скончыцца. Аднак, калі мы кіруемся правамі чалавека як фундаментальнай каштоўнасцю, у нас ёсць толькі адно правільнае рашэнне ў гэтай сітуацыі: законна збіраць і належным чынам рэгістраваць як мага больш доказных дадзеных для судовага разбору, калі і дзе яно адбудзецца», — заявіў Пашыліс, гаворыцца ў прэс-рэлізе літоўскай Генпракуратуры.
У ім таксама адзначаецца, што ў заяве гаворыцца пра ўжыванне сілавымі структурамі гвалту не толькі ў дачыненні да заяўніка, але і іншых грамадзян Беларусі.
Праводзіць расследаванне будзе Бюро крымінальнай паліцыі Літвы. Яно будзе ісці пад кантролем упраўлення крымінальнага пераследу Генпракуратуры.
Раней штаб Святланы Ціханоўскай паведаміў, што заява на ўзбуджэнне крымінальная справы была пададзеная ў Літве па факце гвалту над прадпрымальнікам Максімам Харашыным. Бізнесоўца затрымалі і збілі 12 кастрычніка, ён трапіў у лякарню. Пасля збіцця яго сям’я з’ехала ў Вільню.