Германія значна павялічвае колькасць танкаў у адказ на пагрозу з боку Расіі

Да 2020 года танкавы парк нямецкіх Узброеных сіл будзе павялічаны ў 1,5 разу — перш за ўсё ў адказ на павелічэнне пагрозы з боку Расіі, прычым вырасце колькасць якраз самых сучасных машын, паведамляюць СМІ.

18982439_403_icekk.jpg


З 2012 года Бундэсвер (Узброеныя сілы Германіі) меў толькі 225 танкаў Leopard 2 трох апошніх мадыфікацый — Leopard 2A6, Leopard 2A6М і Leopard 2A7, з якіх 49 выкарыстоўваюцца як вучэбныя. Цяпер іх будзе 320.
У сувязі з агрэсіяй РФ супраць Украіны было вырашана не толькі рэзка павялічыць колькасць танкаў, але і долю найноўшых Leopard 2A7.
Да таго ж плануецца мадэрнізаваць танкі да наступнай мадыфікацыі Leopard 2A7V, якая пакуль толькі распрацоўваецца.
Новыя танкі атрымаюць мадэрнізаваную 120-мм гармату, да якой ствараюць таксама новыя супрацьтанкавыя боепрыпасы, якія, як мяркуецца, будуць на 20% больш эфектыўнымі.
Да таго ж танкі будуць мець сістэму клімат-кантролю, новыя прыцэлы, сістэму шматспектральнага маскавальнага пакрыцця, узмоцненую супрацьмінную абарону, сістэму праграмавання снарадаў.
Больш за тое, кампанія Rheinmetall Weapon and Munition, якая вырабляе гарматы для танкаў Leopard 2, прэзентавала сёлета новую танкавую 130-мм гармату, якую пачалі распрацоўваць у 2015 годзе.
Аляксандр Гелагаеў, nn.by