Расія пацвердзіла збіццё свайго верталёта ў Сірыі

Расія паведаміла, што адзін з яе верталётаў у Сірыі трапіў пад агонь баевікоў і ажыццявіў аварыйную пасадку 3 лістапада, але ніхто з экіпажу не пацярпеў.

8659be83_a83c_4e88_9416_e15f654e013d_w987_r1_s.jpg


Паводле расейскага паведамлення, верталёт трапіў пад абстрэл у правінцыі Хама падчас місіі дастаўкі гуманітарнай дапамогі і здзейсніў аварыйную пасадку ў 40 кіламетрах на паўночны захад ад гораду Пальміры. Пасадачная пляцоўка трапіла пад агонь, але выратавальны верталёт хутка эвакуяваў экіпаж на авіябазу Хмэймім у правінцыі Лятакія, што выкарыстоўваецца расейскімі вайскоўцамі.
Блізкае да групоўкі «Ісламская дзяржава» інфармацыйнае агенцтва Amaq паведаміла іншую версію інцыдэнту. Паводле яго, расейскі вайсковы верталёт быў знішчаны ракетным абстрэлам у населеным пункце Хувайсіс у цэнтральнай частцы Сірыі.
Назіральная арганізацыя «Сірыйская абсерваторыя правоў чалавека» таксама паказвае, што верталёт трапіў пад абстрэл пры заходзе на пасадку ў раёне Хувайсіс.
Расія страціла чатыры верталёты ў Сірыі, дзе ажыццяўляе паветраную кампанію ў падтрымку сілаў прэзідэнта Башара Асада.


Паводле svaboda.org