У Екацярынбургу абвясцілі эпідэмію ВІЧ

У Екацярынбургу афіцыйна абвясцілі эпідэмію ВІЧ, перадае РІА Новости са спасылкай на ўпраўленне аховы здароўя гарадской адміністрацыі.

Фота: http://gp.by/

Фота: http://gp.by/


Паведамляецца, што інфікаваны кожны 50-ы жыхар Екацярынбурга (1,8% насельніцтва). Дыягназ ВІЧ пастаўлены моладзі, а таксама людзям ва ўзросце ад 30 да 49 гадоў. Акрамя таго, на ўліку стаяць 774 дзіцяці, з якіх дыягназ афіцыйна пацверджаны ў 342.
У Екацярынбургу пераважае «наркатычны» шлях заражэння — 52%, следам ідзе заражэнне праз палавыя кантакты (46%). Па дадзеных чыноўнікаў, рост захворвання адбываецца менавіта за кошт палавога шляху перадачы інфекцыі.
Нагадаем, напярэдадні прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў распараджэнне аб зацвярджэнні дзяржаўнай стратэгіі супрацьдзеяння распаўсюджванню ВІЧ-інфекцыі ў Расіі.
Дакумент вызначае метады барацьбы з вірусам да 2020 года. Плануецца, што да гэтага часу колькасць новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі знізіцца.
У сакавіку віцэ-прэм'ер Вольга Галадзец абвясціла, што колькасць ВІЧ-інфікаваных ў Расіі складае больш за мільён чалавек.
Паводле novayagazeta.ru