Маскоўскі офіс Amnesty International апячаталі

Маскоўскі офіс міжнароднай арганізацыі Amnesty International апячатаны. Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісаў супрацоўнік расійскага аддзялення Amnesty Іван Кандраценка.

amnesty_international_1.jpg

На дзверы офіса арганізацыі вісіць аб'ява аб тым, што атрымаць доступ у памяшканне можна толькі пры садзейнічанні дэпартамента гарадской маёмасці Масквы. Замкі ў офісе выламаныя і замененыя на новыя. Па словах Кандраценкі, за ўсе 20 гадоў, што Amnesty арандуе офіс у Маскве, нічога падобнага не адбывалася. Ён распавёў, што пакуль арганізацыі не ўдалося звязацца з уладамі Масквы і высветліць, чаму іх офіс апячатаны.


Amnesty International — міжнародная праваабарончая арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека па ўсім свеце. Amnesty International з'яўляецца адной з самых вядомых і ўплывовых праваабарончых арганізацый.
Паводле meduza.io