Германія адзначае падзенне Берлінскай сцяны

Германія святкуе 25-годдзе падзення Берлінскай сцяны. У сталіцы краіны пройдуць канцэрты і выставы ў гонар юбілею, а пазней у нядзелю канцлер Ангела Меркель наведае галоўную ўрачыстасць пад адкрытым небам ля Брадэнбургскіх варот.



berlin_wall.jpg

На ўрачыстасці да Меркель далучацца былы прэзідэнт Польшчы, лідэр прафсаюзнага руху «Салідарнасьць» Лех Валенса і першы і апошні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.
Берлінскую сцяну пабудавалі ў 1961 годзе, каб спыніць міграцыю людзей з камуністычнай Усходняй Германіі на Захад. Падзенне яе ў 1989 годзе стала магутным сімвалам канца Халоднай вайны.
Уздоўж 15 км лініі былой унутранай мяжы працягнулася светлавая інсталяцыя з сямі тысяч белых ліхтароў, якія сімвалізуюць знікнення сцены.
Сцяна ў свой час цягнулася на 155 кіламетраў праз Берлін, сёння ж ад яе засталіся толькі тры кіламетры.
На выхадныя ў Берлін для святкавання гадавіны падзення сцяны прыехалі больш за мільён наведвальнікаў.
bbc.co.uk