Грыбаўскайтэ: прыйшоў час вярнуць абавязковую ваенную службу

У Літве на пасяджэнні Дзяржсавета па абароне ў аўторак было прынята рашэнне ініцыяваць вяртанне абавязковай ваеннай службы.



president_dalia_grybauskaite_during_the_raising_of_the_three_baltic_states_67185610.jpg

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ сказала, што вярнуць абавязковую ваенную службу хочуць з-за змены геапалітычнай сітуацыі.

Ваенны абавязак тычыўся б маладых мужчын ва ўзросце з 19 да 26 гадоў. Мяркуюць, што кожны год будуць прызываць па 3000–3500 мужчын. Як і раней, ад абавязковай ваеннай службы будуць вызваленыя студэнты, адзінокія бацькі, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, асобы, непрыдатныя для службы па стане здароўя.

Пасля таго, як Літва перайшла да прафесійнай арміі, на службу стала прыходзіць не столькі людзей, колькі спадзяваліся. Камплектацыя частак — далёкая ад ідэалу, таму вяртанне прызыву ацэньваецца як эфектыўны спосаб паляпшэння падрыхтоўкі Літвы да адбіцця магчымай агрэсіі. Акрамя таго, паводле падлікаў, падрыхтоўка прызыўнікоў, навучанне і ўтрыманне абыдзецца дзяржаве амаль у два разы танней, чым аналагічная падрыхтоўка прафесійных вайскоўцаў.

Дарэчы, абавязковую ваенную службу прапануюць аднавіць на крыху іншых прынцыпах, чым былі раней. Калі прызыўнікі яшчэ былі часткай Літоўскай арміі, яны служылі 12 месяцаў. Цяпер прапануюць скараціць тэрмін службы да 9 месяцаў.

Калі парламент ухваліць прапанаваныя папраўкі, то першы прызыў адбудзецца ў верасні гэтага года.

delfi.lt