68% расіян лічаць, што на Расію могуць напасці
Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага "Левада-цэнтрам", піша "Украінская праўда".
Рэспандэнтам было зададзенп пытанне: "Як вы думаеце, ці існуе зараз ваенная пагроза Расіі з боку іншых краін?".
Станоўча на гэта пытанне адказалі 68% расіян. Для параўнання — у 2013 годзе так лічыў 51% расіян.
Пры гэтым 82% жыхароў Расіі не сумняваюцца, што войска РФ "здольнае абараніць Расію".
Разам з тым 50% расіян выказаліся за захаванне ўсеагульнага воінскага абавязку і прызыву, за пераход арміі на кантракт — 37%, яшчэ 13% не змаглі адказаць.
Апытанне праведзена 23–26 студзеня 2015-га па рэпрэзентатыўнай усерасійскай выбарцы гарадскога і сельскага насельніцтва сярод 1600 чалавек ва ўзросце 18 гадоў і старэй у 134 населеных пунктах 46 рэгіёнаў краіны.
Размеркаванне адказаў прыводзіцца ў працэнтах ад агульнай колькасці апытаных разам з дадзенымі папярэдніх апытанняў. Статыстычная памылка гэтых даследаванняў не перавышае 3,4%.