Літва рыхтуецца да магчымага наступлення з Расіі

Брытанскі міністр абароны лічыць, што Пуцін — гэта рэальная пагроза для краін Балтыі.



af3.jpg

Фота: belvpo.com

Літва баіцца Расіі, таксама як і Латвія, і Эстонія, лічыць летувіскі журналіст Эльдарадас Бутрымас. Брытанскі міністр абароны заявіў сёння, што Пуцін — гэта рэальная пагроза для краін Балтыі.

Журналіст кажа, што Літва рыхтуецца да магчымага наступлення з боку Расіі.

Эльдарадас Бутрымас: "На мінулым тыдні Міністэрства абароны распаўсюдзіла даручэнне, каб цягам трох месяцаў падрыхтаваць планы па арганізацыі бамбасховішчаў на выпадак ваенных дзеянняў. Раней падвалы будынкаў былі спецыяльна прыстасаваныя на такі выпадак. Аднак цягам апошніх 20 гадоў ніхто пра гэта не клапаціўся".

Карэспандэнт газеты „Летувас Рытас” у Варшаве дадаў, што Літва таксама пачала працы па ўмацаванні сваёй абароназдольнасці.

Нагадаем, паводле брытанскага міністра абароны прэзідэнт Расіі можа паспрабаваць праверыць рашучасць NATO тымі ж метадамі, якія ўжываліся ў Крыме і ва ўсходняй Украіне.

„Я апасаюся ціску Уладзіміра Пуціна на дзяржавы Балтыі, то бок спосабу, якім ён тэстуе NATO”, — сказаў брытанскі міністр абароны Майкл Фэлан у інтэрв'ю „The Telegraph”. Ён дадаў, што прэзідэнт Расіі ўяўляе рэальную пагрозу.

www.radyjo.net