У Брэсцкай крэпасці паўстане расійскі ваенна-патрыятычны цэнтр
Намер аб будаўніцтве гатэлю “Ветэран” і стварэнню “моладзевага ваенна-патрыятычнага цэнтру” ў Берасцейскай крэпасці анансаваў расійскі фонд “Абаронцаў Неўскага плацдарму”.
![6541979919462_n_833x400.jpg 6541979919462_n_833x400.jpg](/img/v1/news/full/6541979919462_n_833x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Публікацыя гэтай інфармацыі на шэрагу гарадскіх парталаў выклікала рэзананс сярод чытачоў. Сваю заклапочанасць адносна гэтага праекту выказвае і прадстаўнік Руху „За Свабоду” Дзяніс Турчаняк:
— Гэтыя словы ўзятыя з іх сайта. Цэнтр ствараецца як база для штодзённай, падкрэсліваю, ваенна-патрыятычнай працы з моладдзю. Пужае ў сённяшняй сітуацыі слова “ваеннай”.
Таму што вайна ідзе ва Украіне, вайна не ўкраінцаў з украінцамі, а ўкраінцай з нейкімі “зялёнымі чалавечкамі”. Таму ваенныя цэнтры на мяжы з Еўразвязам могуць рэальна ўскладніць
жыццё беларусам.
Па словах Дзяніса Турчаняка, удалося даведацца пра тое, што на праект плануюць выдзяліць каля дзвух з паловай мільёнаў долараў. Пасля розгаласу ў брэсцкіх інтэрнэт-выданнях, сайт фонду перастаў функцыянаваць і гэты факт пакідае больш пытанняў, чым дае адказаў, — зазначыў грамадскі дзеяч.
![www.racyja.com__wp_content_uplo_088387d7585ede8abbc4115c42a63bcd.jpeg www.racyja.com__wp_content_uplo_088387d7585ede8abbc4115c42a63bcd.jpeg](/img/v1/images/www.racyja.com__wp_content_uplo_088387d7585ede8abbc4115c42a63bcd.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![www.racyja.com__wp_content_uplo_e75247d81082bb5b2f05823c8641fb79.jpeg www.racyja.com__wp_content_uplo_e75247d81082bb5b2f05823c8641fb79.jpeg](/img/v1/images/www.racyja.com__wp_content_uplo_e75247d81082bb5b2f05823c8641fb79.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![www.racyja.com__wp_content_uplo_e52044947ecfd411deb81b44d5e7f74d.jpeg www.racyja.com__wp_content_uplo_e52044947ecfd411deb81b44d5e7f74d.jpeg](/img/v1/images/www.racyja.com__wp_content_uplo_e52044947ecfd411deb81b44d5e7f74d.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)