Расія апрацавала стратэгію захопу ўкраінскіх рэгіёнаў яшчэ да звяржэння Януковіча
У Крамлі быў план нападзення на Украіну задоўга да звяржэння Віктара Януковіча. Расійская “Новая газета” атрымала афіцыйны дакумент ураду, які прадстаўляе стратэгію ваенных дзеянняў.
Па словах галоўнага рэдактара Дзмітрыя Муратава, ён быў апрацаваны паміж 4 і 15 лютага мінулага году. 22 лютага Віктар Януковіч збег з Кіева ў Расію. План нападзення на Украіну імкнецца разбіць гэтую дзяржаву на аўтаномныя вобласці, а пазней іх захапіць.
Галоўны ўдар на Крым і Харкаўскую вобласць, мэта — далучэнне ўсходніх рэгіёнаў, — пішуць аўтары плану. Меркаваннем Муратава, які даў інтэрв’ю радыё “Рэха Масквы”, у стратэгію ўваходзіла таксама прапагандная вайна, якая павінна была апраўдаць расійскую атаку на міжнароднай арэне. Невядома да канца, хто быў аўтарам плану. На думку Муратава, гэта мог быць расейскі алігарх Канстанцін Малафаеў. Верагодна, дакумент трапіў да дарадчыкаў прэзідэнта, а пазней яго адобрыў сам Уладзімір Пуцін.