У Кіеве праходзіць Марш годнасці (анлайн-відэа)
Удзел у ім прымаюць прэзідэнты Нямеччыны, Польшчы, Літвы, Грузіі, Малдовы, Славакіі і прэзідэнт ЕС.

У Кіеў на Марш годнасці прыехалі еўрапейскія лідары — прэзідэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк, Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэзідэнт ЕС Дональд Туск, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, прэзідэнт Славакіі Андрэй Кіска, прэзідэнт Малдовы Нікалас Цімофці, Грузіі Георгій Маргелашвілі. Яны разам з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам прымаюць удзел у малітве на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Да гэтага Парашэнка паказаў гасцям расійскую тэхніку на выставе на Міхайлаўскай плошчы.

Пётр Парашэнка і Арсеній Яцэнюк у натоўпе. Кадр espresso.tv
Сёння ва Украіне ўшаноўваюць памяць Нябеснай сотні — загінулых год таму падчас сутычак у Кіеве.
Падчас Марша еднасці ў Харкаве сёння адбыўся выбух — ёсць загінулыя і параненыя.
Фота — ill.in.ua