"Гусар-ТБ": У Расіі распрацавалі новую бронекамізэльку для журналістаў
Расійская кампанія "Форт Тэхналогія" прадставіла новую бронекамізэльку "Гусар-ТБ", распрацаваную спецыяльна для журналістаў, якія працуюць гарачых кропках.
Як паведаміў прадстаўнік кампаніі-распрацоўшчыка, бронекамізэлька адрозніваецца па характарыстыках ад паліцэйскай і армейскай экіпіроўкі. Сродкі абароны выкананыя ў шэрым колеры, які павінен дапамагчы журналісту не вылучацца на полі бою.
Вытворца сцвярджае, што бронекамізэлька вытрымлівае да 13
трапленняў з снайперскай вінтоўкі Драгунова. Акрамя таго, яна абараняе і ад
іншых куль, хуткасць палёту якіх ніжэй за паўтары кіламетраў у секунду.
Кампанія ўдакладняе, што адзін камплект такога рыштунку абыйдзецца ў 50 тысяч
расійскіх рублёў. Ідэя распрацоўкі новай
бронекамізэлькі ўзнікла ў сувязі з ваеннымі канфліктамі, што ўзніклі ў апошні час, дзе гінуць журналісты.
Па дадзеных Саюза журналістаў Масквы, з канца мінулага стагоддзя пры выкананні службовага абавязку загінулі каля 300 журналістаў. Чацвёра з іх былі забітыя ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.