Імем Нямцова ў Вільні будзе названа вуліца ці сквер

Гарадскі савет Вільнюса 24 лютага аднагалосна вырашыў увекавечыць памяць Барыса Нямцова і назваць яго імем вуліцу ці сквер у літоўскай сталіцы.
 



150228031608_81304030_nemtsov_fist.jpg

Гэтая прапанова паступіла ад фракцыі Саюзу Айчыны – Хрысціянскія дэмакраты Літвы (кансерватараў) за некалькі дзён да першай гадавіны смерці Нямцова, паведамляе Delfi. Рэзалюцыя гарсавета абавязвае адміністрацыю Віленскай мэрыі падрыхтаваць адпаведны праект. У рэзалюцыі адзначаецца, што «назваўшы імем Нямцова, чалавека, які змагаўся за лепшы свет з дэмакратычнай Расіяй, сквер ці вуліцу Вільнюса, мы засведчым сваю рашучасць быць на баку свабоднага, адкрытага і дэмакратычнага свету».


 

Сябра Сойму Эмануэліс Зінгерыс падзякаваў дэпутатам гарсавета за прынятае рашэнне, адзначыўшы, што такім чынам былі ўлічаны просьбы членаў парламента і зварот дачкі забітага палітыка Жанны Нямцова


 

Крытык прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і лідэр расійскай апазіцыі Б. Нямцоў быў забіты увечары 27 лютага 2015 года недалёка ад Крамля. Паплечнікі Б. Нямцова сцвярджаюць, што яго забойства, хутчэй за ўсё, арганізавала асяроддзе блізкае да прэзідэнта Чачні Рамзану Кадыраву. Пяці чачэнцам, у тым ліку – намесніку кіраўніка батальёна сіл МУС Чачэнскай Рэспублікі былі прад'яўленыя абвінавачванні ў забойстве Б. Нямцова, аднак заказчыкі гэтага злачынства не былі затрыманыя.