Імя Дастаеўскага: у Расіі пераназываюць аэрапорты
Расейцы выбралі імёны выбітных дзеячаў для яшчэ пяці аэрапортаў у межах другога тура конкурсу «Вялікія імёны Расеі», паведамляе прэс-служба конкурсу.
Так, у другім туры пераможцам у Архангельску стаў пісьменнік Фёдар Абрамаў (63% галасоў), у Ніжневартаўску — нафтавік Віктар Мураўленка (58%), у Пензе — публіцыст Вісарыён Бялінскі (46%), у Санкт-Пецярбургу — пісьменнік Фёдар Дастаеўскі (40 %).
Хто баіцца Ягора Летава?
Маскоўскі аэрапорт Унукава па выніках конкурсу можа атрымаць імя авіяканструктара Андрэя Тупалева — 48% галасоў.
«Актыўнасць галасавання ў другім туры не саступала асноўнаму, у ім прынялі ўдзел 690,2 тыс. чалавек, 41% прагаласавала онлайн, 59% — офлайн», — гаворыцца ў паведамленні.
4 снежня былі падведзеныя вынікі фінальнага галасавання ў конкурсе. Тады расіяне, у прыватнасці, выбралі для аэрапорта Шарамеццева імя Аляксандра Пушкіна, а для аэрапорта Дамадзедава — Міхаіла Ламаносава.
Паводле belaruspartisan.by