Імпічмент Трампа падтрымліваюць амаль 50% амерыканцаў — апытанне
Сярод рэспандэнтаў-дэмакратаў колькасць тых, хто падтрымлівае адхіленне прэзідэнта ЗША ад улады, складае 82%.
![Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп губляе давер амерыканцаў Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп губляе давер амерыканцаў](/img/v1/images/2420348.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп губляе давер амерыканцаў
Імпічмент прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падтрымліваюць 49% амерыканцаў.
Пра гэта сведчаць вынікі апублікаванага ў пятніцу, 1 лістапада, сацыялагічнага
апытання, праведзенага тэлекампаніяй ABC сумесна з газетай The Washington Post.
Адзначаецца, што 47% удзельнікаў апытання выступаюць супраць працэдуры імпічменту ў дачыненні да амерыканскага лідара.
Пры гэтым сярод рэспандэнтаў-дэмакратаў колькасць тых, хто падтрымлівае адхіленне Трампа ад улады, складае 82%. Сярод рэспубліканцаў адпаведная лічба — толькі 18%.
Акрамя таго, 66% рэспандэнтаў лічаць, што паводзіны Трамп не адпавядае пасадзе, якую ён займае. А 50% апытаных мяркуюць, што Трамп выкарыстоўвае прэзідэнцтва дзеля ўласнай выгады.
У цэлым дзейнасць Трампа на пасадзе кіраўніка амерыканскай адміністрацыі ўхваляюць толькі 38% рэспандэнтаў.
Апытанне, у якім прынялі ўдзел больш за 1 тысячу чалавек, праводзілася з 27 па 30 кастрычніка. Памылка выбаркі складае каля 3,7%.
Нагадаем, дэмакраты запусцілі працэдуру імпічменту Трампа з-за скандалу з нагоды яго размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Нібыта падчас тэлефанавання Трамп спрабаваў аказаць уплыў на Зяленскага з мэтай пачаць расследаванне дзейнасці ва Украіне сына экс-віцэ прэзідэнта Джо Байдэна ў абмен на аказанне фінансавай і ваеннай дапамогі Кіеву.
Паводле korrespondent.net