Іран: новы прэзідэнт — старая рыторыка
Абраны прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані, які выступаў за дыялог з Захадам, абяцаў ісці па шляху мадэрнізацыі і большай адкрытасці, сказаў, што Ізраіль мусіць быць знішчаны.

«Сіянісцкі рэжым гадамі застаецца застарэлай ранай на целе ісламскага свету, і гэту рану трэба прыбраць», — заявіў Раўхані ў пятніцу на мітынгу з нагоды міжнароднага дня Ерусаліма, які
адзначаецца ў Іране.
Раўхані афіцыйна прыступіць да выканання абавязкаў прэзідэнта 3 жніўня пасля таго, як духоўны лідар краіны аятала Алі Хаменеі зацвердзіць вынікі выбараў. 4 жніўня адбудзецца афіцыйная цэрымонія
інаўгурацыі новага кіраўніка дзяржавы.
Агенцтва
адзначае, што пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах 14 чэрвеня Раўхані абяцаў
ісці па шляху мадэрнізацыі і большай адкрытасці ў адносінах да іранскай ядзернай праграмы.
З тымі ж самымі пагрозамі ў адрас Ізраілю выступіў напярэдадні інаўгурацыі новага прэзідэнта яго папярэднік, Махмуд Ахмадзінеджад.