Іспанія і іншыя краіны Еўропы адкрываюць межы

Цэлы шэраг папулярных у турыстаў еўрапейскіх краін, уключаючы Іспанію, Італію, Грэцыю і Аўстрыю, збіраюцца ў бліжэйшыя некалькі тыдняў ізноў дазволіць замежнікам перасякаць іх межы.

turizm_posle_karantina.jpg

Зусім хутка турысты зноў змогуць адправіцца на адпачынак у Іспанію. Як заявіў прэм'ер-міністр краіны Пэдра Санчэс на прэс-канферэнцыі ў Мадрыдзе ў суботу, 23 траўня, пры захаванні ўмоў бяспекі замежнікам будзе дазволены ўезд у краіну ўжо ў пачатку ліпеня. Санчэс не патлумачыў, для якіх менавіта турыстаў будзе адкрыта краіна. Да гэтага дня гаварылася, што некаторыя марскія курорты, хоць і не ўсе, будуць прымаць толькі грамадзян ЕС. У суботу ж мэр Мадрыда Хасэ Луіс Марцінес Альмейда заявіў, што іспанская сталіца ў гэтым годзе турыстаў прымаць не будзе.
Эканоміка Іспаніі шмат у чым залежыць ад турызму. З-за локдауна, абвешчанага ў краіне ў сярэдзіне сакавіка праз пандэмію COVID-19, даходы гэтай галіны істотна скараціліся.
Пры гэтым Іспанія — не адзіная папулярная ў турыстаў еўрапейская краіна, што збіраецца летам зноў адкрыць свае межы для замежнікаў. Так, Грэцыя абвясціла аб тым, што збіраецца адкрыць турыстычны сезон ужо 15 чэрвеня. Што тычыцца паветраных зносін з гэтай краінай, то міжнародныя рэйсы ў Грэцыю павінны будуць пачацца з 1 ліпеня.
У сваю чаргу Італія збіраецца адкрыць межы для турыстаў і аэрапорты для міжнародных рэйсаў з 3 чэрвеня.
Аўстрыя, якая з'яўляецца ўлюбёным месцам адпачынку для немцаў, збіраецца адкрыць мяжу з ФРГ 15 чэрвеня. У іншай мяжуе з Германіяй краіне — Нідэрландах — з 1 ліпеня будуць зноў адкрыты пляцоўкі для кэмпінгах.
Чакаецца, што ўрад Нямеччыны ў сярэдзіне чэрвеня адменіць пяпярэджанне пра рызыкі, звязаныя з міжнароднымі паездкамі, і апублікуе замест гэтага падрабязную інфармацыю для падарожнікаў, што датычыцца наведвання асобных краін.
dw.com