New York Times прысвяціла першую паласу газеты імёнам ахвяр COVID-19 у ЗША

Такім чынам газета хацела звярнуць увагу на тое, што ўзровень смяротнасці ў ЗША набліжаецца да адзнакі ў 100 тысяч. Супрацоўнікі газеты падкрэсліваюць, што ўплыў інфекцыі немагчыма вымераць лічбамі.

Фота першай паласы газеты

Фота першай паласы газеты

Журналісты таксама згадалі ў артыкуле узрост, месца пражывання і кароткае апісанне або род заняткаў тысячы з памерлых пацыентаў з каронавірусам. Апублікаваны на першай паласе спіс працягваецца ў газеце на 22 старонцы.
«Я б хацеў, каб праз 100 гадоў людзі, азіраючыся назад, зразумелі, якія страты мы панеслі», — заявіў адзін з рэдактараў The New York Times Марк Лэйсі.
«Мы ведалі, што мы наблізімся да гэтай адзнакі [у 100 тысяч чалавек]. Мы разумелі, што павінен быць спосаб прыняць да ўвагі гэты лік», — сказала памочнік рэдактара графічнага аддзела Сымона Лэндан.


22 траўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся на працягу трох дзён прыспусціць сцягі на ўсіх федэральных будынках і нацыянальных манументах ў памяць пра амерыканцаў, якія памерлі ад каронавіруса.
Паводле апошніх дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, у ЗША выявілі больш за 1,6 млн выпадкаў заражэнняў каронавірусам — больш, чым у любой іншай краіне. З пачатку пандэміі ў ЗША памерлі 97 087 чалавек.
rbc.ru