Іспанія. Зруйнаваць помнік Хрыстафору Калумбу

Фракцыя левай нацыяналістычнай партыі «Кандыдатура народнага адзінства» (CUP) у барселонскім муніцыпалітэце выступіла з прапановай знесці славуты помнік Хрыстафору Калумбу, які знаходзіцца каля гарадскога порту.

Фота www.espanarusa.com

Фота www.espanarusa.com


На думку ініцыятараў прапановы, Калумб з’яўляецца сімвалам каланізацыі, ахвярай якой стала не толькі Амерыка, аднак і Каталонія.
Помнік Калумбу прапануецца разбурыць, а на яго месцы ўсталяваць новы манумент — ён, як мараць у CUP, павінен сімвалізаваць пратэст супраць імперыялізму і рэпрэсій супраць індзейцаў Амерыкі.
Прапанова прагучала напярэдадні 12 кастрычніка, калі святкуецца не толькі дзень адкрыцця Амерыкі, але і Дзень Іспанскасці — любімы дзень іспанскіх дзяржаўнікаў. З гэтай прычыны шмат хто разглядаў ідэю CUP як антыіспанскі дэмарш.
Тым не менш, іншыя каталонскія нацыяналістычныя партыі, якія маюць большасць у гарсавеце Барселоны, праект дэкалумбізацыі не падтрымалі. На іх думку, сумнеўна лічыць Калумба каланізатарам.
Паводле іспанскай прэсы