Іспанія абвінавачвае кіраўніка Каталоніі з-за рэферэндуму
Пракуратура Іспаніі мае намер вылучыць абвінавачванні супраць лідара Каталоніі Артура Маса ў сувязі з рэферэндумам аб незалежнасці 9 лістапада.
Артур Мас
Рэферэндум не меў юрыдычнай сілы, тым не менш, Канстытуцыйны суд Іспаніі ў кастрычніку вынес пастанову, якая абавязвала ўлады Каталоніі адмяніць галасаванне.
Цяпер пракуратура мае намер прыцягнуць Маса да адказнасці за парушэнне пастановы суда.
У галасаванні прынялі ўдзел больш за 2,25 мільёна каталонцаў з 5,4 мільёна, якія маюць права голасу.
Больш за 80% якія прынялі ўдзел у апытанні выказаліся за незалежнасць правінцыі ад Іспаніі.
Бі-Бі-Сі