Італія. Берлусконі не можа займаць дзяржпасады на працягу двух гадоў
Міланскі суд пастанавіў, што былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі не можа займаць дзяржаўныя пасады на працягу двух гадоў. Спецыяльная сенацкая камісія парламента Італіі рэкамендавала пазбавіць Берлусконі сенатарскіх паўнамоцтваў.
Як чакаецца, у бліжэйшы час будзе названа дата слуханняў, на якіх Сенат павінен адобрыць рашэнне спецкамісіі.
Згодна з дзеючым у Італіі законам, балатавацца і займацца палітыкай забаронена асобам, прыгавораным да тэрміна зняволення больш за два гады.
Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды па гучнай справе аб фінансавых махінацыях у створанай ім медыйнай групе Mediaset. Пры гэтым
тэрмін зняволення яму быў аўтаматычна скарочаны да аднаго года ў сувязі з законам аб памілаванні.
Сільвіа Берлусконі не пагражае турэмнае зняволеньне ў сувязі з пажылым узростам: экс-прэм'еру ў канцы верасня споўнілася 77 гадоў.