Італія. Энрыка Лета пасварыўся з Сільвіа Берлусконі

Лета — прэм’ер Італіі і вялікі здраднік у вачах Сільвіа Берлусконі. Справа ў тым, што Лета пасварыўся з Берлусконі, сябрам партыі якога ён з’яўляўся.



img1024_700_dettaglio2_enrico_letta.jpg

Энрыка Лета

Нягледзячы на канфлікт, кабінет Лета здолеў атрымаць падтрымку большасці сяброў парламента падчас галасавання наконт вотуму даверу, які ініцыяваў той жа Берлусконі.

Канфлікт з Сільвіа прымусіў Энрыка думаць пра сваю партыю. У выніку мазгавога штурму ён вырашыў адрадзіць легендарную партыю «Хрысціянскія дэмакраты» (DC). DC была вядучай правацэнтрысцкай партыяй Італіі пасля вайны, пабываўшы амаль ва ўсіх урадах, пакуль у 1994 годзе з-за серыі карупцыйных скандалаў не рухнула ўся палітычная сістэма Першай італьянскай рэспублікі, пахаваўшы ў тым ліку DC. Пасля гэтага большасць хрысціянскіх дэмакратаў разбеглася па розных тусоўках. І вось цяпер Лета намагаецца адрадзіць былы праект.

Самае цікавае, што такой перспектывы вельмі баяцца цяперашнія галоўныя саюзнікі Лета з левай Дэмакратычнай партыі. Адраджэнне хрысціянскіх дэмакратаў можа выклікаць раскол левых, да якіх запісалася ў свой час шмат кансерватараў, незадаволеных тым, што папуліст Берлусконі акупаваў правый фланг.