Італія, узначаліўшы Савет ЕС, абвясціла сваім прыярытэтам рашэнне крызісу ва Украіне

Рашэнне ўкраінскага крызісу вызначана асноўным прыярытэтам палітыкі Італіі з пачатку яе старшынства ў ЕС, якое стартавала 1 ліпеня.



fm.jpg

Федэрыка Магерыні
Пра гэта міністр замежных спраў Італіі Федэрыка Магерыні заявіла ў парламенце ў Рыме. 
Ён распавяла, што ў першую чаргу з рабочым візітам у час старшынства Італіі ў Савеце ЕС яна наведае Кіеў і Маскву, бо рашэнне ўкраінскага крызісу вызначана адным з прыярытэтаў палітыкі. 
Кіраўнік дыпламатыі звярнула ўвагу на сімвалічнае вымярэнне свайго падарожжа: «Той факт, што ва Украіне скончылася аднабаковае перамір'е і расце напружанне, з'яўляецца надзвычай сур'ёзным і трывожным».
«Таму мы ўзмацнілі дыпламатычныя дзеянні, — адзначыла Магерыні, падкрэсліўшы неабходнасць паскарэння рэалізацыі дамоўленасцей Пагаднення аб асацыяцыі ЕС і Украіны. — Гэта пытанне стабільнасці і развіцця».
censor.net.ua