Лідэр тэрарыстаў Гіркін абвінавачвае Крэмль у здрадзе: «Наваросія загіне ў самым хуткім часе»
Адзін з лідэраў тэрарыстычнай арганізацыі «Данецкая народная рэспубліка», афіцэр ГРУ Расіі Ігар Гіркін (Стралок) заявіў аб тым, што сілы АТА на парадак пераўзыходзяць сілы тэрарыстаў і ў бліжэйшы час пазіцыі баевікоў могуць быць канчаткова знішчаны.

Як заявіў Гіркін расійскім СМІ, Мікалаеўка акружаная. Сувязі з гарнізонам няма. Працягваюцца бесперапынныя абстрэлы Сямёнаўкі, Мікалаеўкі, ЦЭЦ.
«Такой колькасці снарадаў я і ў Чачні не бачыў. Ноччу Славянск быў неаднаразова
абстраляны з гаўбіц. Насельніцтва ахапіла паніка. Усе праклінаюць Кіеў, Парашэнку і ... Расію. Якая дала надзею і кінула на волю карнікаў», — заявіў адзін з лідэраў баявікоў.
Па словах тэрарыста сілы АТА «ціснуць суцэльным патокам броні і
снарадаў, пяхота практычна не выкарыстоўваецца».
«Калі Расія не ўступіць у справу ў самы бліжэйшы час — Наваросія загіне ў самым хуткім часе. Славянск загіне нашмат раней, чым усе
астатнія», — заявіў Гіркін.
«Наша забеспячэнне цалкам спыненае. Таму разгрузкі, чаравікі, прыборы начнога
бачання і ўсё іншае можна смела адпраўляць куды заўгодна — да нас
яны ўжо не дойдуць. Абстрэл горада працягваецца», — дадаў прадстаўнік тэрарыстычнай арганізацыі.