ЕС і Аўстралія: адмена санкцый супраць Расіі залежыць ад выканання мінскіх пагадненняў

Адмена санкцый супраць Расіі непасрэдна залежыць ад выканання палажэнняў мінскіх пагадненняў па Украіне, гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў Еўрасаюза і прэм’ер-міністра Аўстраліі па выніках сустрэчы на палях “вялікай дваццаткі” ў турэцкай Антальі.



sankcii.jpg

“Мы пацвердзілі прыхільнасць урэгуляванню канфлікту на ўсходзе Украіны, і пагадзіліся, што санкцыі ў дачыненні да Расіі, накладзеныя ў сувязі з гэтым канфліктам, непасрэдна звязаныя з выкананнем мінскіх пагадненняў у поўным аб’ёме”, — гаворыцца ў заяве старшыняў Еўрасавета і Еўракамісіі Дональда Туска і Жан-Клода Юнкера і прэм’ер-міністра Аўстраліі Малькальма Тэрнбула.

Іnterfax.by