Каго Трамп прызначыць кандыдатам у віцэ-прэзідэнты? Дасье ў карыкатурах

Дональд Трамп трыумфальна перамагае на праймерыз кандыдата ў прэзідэнты ад партыі рэспубліканцаў. Час задумацца над тым, каго абраць на ролю магчымага віцэ-прэзідэнта?

4_dase_u_karykaturah.jpg

Нікі Хэйлі — прадстаўніца антытрампісцкай фракцыі ў партыі рэспубліканцаў, у прыватнасці, яна падтрымлівае Украіну.

  • Літаральна напярэдадні Дональд Трамп перамог у штаце Паўднёвая Караліна. Ёсць такая прыкмета: кандыдат, які перамог у гэтым штаце ва ўсіх праймерыз, пачынаючы з 1980 года, станавіўся кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ад рэспубліканцаў. Але каб ісці на выбары, патрэбны кандыдат у віцэ-прэзідэнты.

У дзвюх папярэдніх кампаніях Трампа на пасадзе віцэ-прэзідэнта «страхаваў» Майк Пэнс, што быў надзелены ў іх пары важнай місіяй: багамольны традыцыяналіст з глыбінкі з узорнай сям'ёй, Пэнс даказваў такім жа рэлігійным рэспубліканцам, што мільярдэр з Нью-Ёрка — гэта ўсё ж такі іх кандыдат.

Вось як пабачыў гэты тандэм адзін з мастакоў. Так ці інакш, пара Трамп — Пэнс даўно распалася.

1_dase_u_karykaturah.jpg
  • Хоць рэспубліканская партыя лічыцца партыяй белых пратэстантаў, адным з герояў сёлетняй кампаніі стаў этнічны індус — прадпрымальнік Вівек Рамасвамі.

Папулярнасць сярод рэспубліканскага электарату Вівек набыў за кошт жорсткай крытыкі фемінізму, экалогіі, міграцыі і іншых фішак дэмакратаў.

Скласці канкурэнцыю Трампу 38-гадовы бізнесмен не змог — і ў выніку зняў сваю кандыдатуру. Аднак рэнамэ маладога Трампа ён сабе зрабіў. Нездарма мастакі любяць маляваць Вівека як нейкае дзіця Дональда.

2_dase_u_karykaturah.jpg
  • Наступны кандыдат — Крысці Ноэм.

Губернатар Паўднёвай Дакоты, Крысці Ноэм мае імідж бескампраміснага крытыка федэральнага цэнтру і лабіста энергетычных кампаній, якія часта парушаюць экалагічнае заканадаўства і правы індзейцаў, праз землі якіх будуюцца нафтаправоды.

На гэтую тэма — малюнак, на якім выяўлена Крысці, атакаваная стрэламі чырванаскурых.

Палітык выступіла супраць ідэі сістэмы сацыяльнай медыцыны. Будучы губернатарам, яна падпісала закон, што адмяняе патрабаванне аб дазволе на нашэнне пісталета. Адным словам, нейкая рэінкарнацыя Рональда Рэйгана, толькі ў спадніцы.

3_dase_u_karykaturah.jpg
  • Наступнай у спісе кандыдатаў ідзе Нікі Хэйлі.

Яна, дарэчы, першая каляровая кабета (яе бацькі сікхі) — і пятая жанчына за ўсю гісторыю, якая балатуецца на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі ў якасці асноўнага кандыдата.

Акрамя таго Нікі Хэйлі — прадстаўніца антытрампісцкай фракцыі ў партыі рэспубліканцаў, у прыватнасці, яна падтрымлівае Украіну.

Зрэшты, канкураваць з Дональдам Трампам ёй цяжка, што ўдала фіксуюць графікі (глядзі малюнак). Тым не менш, хаця яна паслядоўна прайграе Трампу на ўсіх праймерыз, выходзіць з гонкі не збіраецца.

Дачка сікхаў відавочна хоча заняць другое месца. У такім выпадку не выключана, што рэспубліканскія бонзы будуць навязваць Трампу ў напарнікі менавіта яе. Іншымі словамі, шанцы стаць віцэ-прэзідэнтам у Нікі ёсць.

4_dase_u_karykaturah.jpg
  • Урэшце, не выключаны экзатычны варыянт — Такер Карлсан.

Магчыма, Трамп аддасць перавагу Такеру Карлсану — амерыканскаму кансерватыўнаму палітычнаму аглядальніку, які праславіўся нядаўнім інтэрв'ю з Пуціным. 

Лічыцца адным з самых уплывовых прыхільнікаў Дональда. Акрамя таго, яго кандыдатуру лабіруе жонка Трампа Меланія. Зрэшты, галоўны фактар — тое, што Карлсана ведаюць усе, а рэспубліканскі электарат, як выяўлена на малюнку, ён літаральна замбіруе.

5_dase_u_karykaturah.jpg
  • Калі вы думаеце, што Карлсан — гэта дно, то памыляецеся.

Не спісаная з рахункаў Джорджыі Марджоры Тэйлар Грын — ультраправы палітык, прадпрымальніца. Яна практычна выпадкова трапіла ў парламент, каб стаць там аб'ектам высмейвання.

Зрэшты, яна сама давала для гэтага нагоды (напрыклад, Грын падтрымлівала тэорыі змовы, патрабавала пакарання смерцю вядомых палітыкаў-дэмакратаў і г.д). Не дзіўна, што яе часта малююць як звычайную экстрэмістку.

Парадаксальна, але разам з пазнавальнасцю прыйшла і папулярнасць. Аказалася, што многія правінцыйныя рэспубліканцы згодныя з міс Грын. Так фрыкаватая бландзінка стала зоркай кансерватыўнай палітыкі і атрымала шанцы стаць напарніцай Трампа.

6_dase_u_karykaturah.jpg

Як бачым, практычна ўсе з апісаных палітыкаў (акрамя Нікі Хэйлі) — экзатычныя кандыдаты, чыё ўзвышэнне стала б кашмарам для вашынгтонскай эліты. Палітычнага землятрусу не будзе выключна ў выпадку, калі Трамп зробіць выбар на карысць Хэйлі.

Калі Дональд зробіць стаўку на Рамасвамі, Карлсана або Ноэм, не кажучы пра Грын, гэта значыць, што ён рэальна пайшоў супраць сістэмы.