Каля 300 непаўналетніх было затрымана ў Расіі на акцыях 23 студзеня
Каля 300 непаўналетніх было затрымана на акцыях пратэсту ў Расіі, з іх каля 70 — у Маскве, паведаміла упаўнаважаны пры прэзідэнце РФ па правах дзіцяці Ганна Кузняцова.
«Цяпер вядзецца падлік, паводле папярэдніх дадзеных, усяго было затрымана каля 300 непаўналетніх у розных рэгіёнах Расіі — у Маскве лічба каля 70, у Санкт-Пецярбургу — каля 30 дзяцей», — напісала Кузняцова ў сваім Фэйсбуку ў суботу.
Яна адзначыла, што гэтыя лічбы яшчэ будуць удакладняцца, за многімі дзецьмі ўжо прыехалі бацькі, і іх адпусцілі дадому.
Таксама амбудсмэн паведаміла, што некаторыя дзеці, якіх бацькі ўзялі з сабой на несанкцыянаваныя акцыі, губляліся ў натоўпе.
«У рэгіёнах, дзе незаконныя акцыі ўсё-ткі праходзілі, дзеці ў асноўным прыйшлі з цікаўнасці, так як былі праінфармаваныя пра мерапрыемства. Дзяцей затрымлівалі да прыбыцця бацькоў, маленькіх паліцыя старалася як мага хутчэй выцягнуць з натоўпу, каб выратаваць ад трагедый, якіх, да шчасця, не здарылася», — адзначыла Кузняцова.
interfax.by