Паліцэйскія выбачыліся перад жыхаркай Пецярбурга, якую супрацоўнік сілавых структур моцна ўдарыў у жывот
Жанчына пасля гэтага трапіла ў рэанімацыю.
![be563761a7971ccf2b8846bddad5fd9b0fff9ef5_599_399_c.jpeg be563761a7971ccf2b8846bddad5fd9b0fff9ef5_599_399_c.jpeg](/img/v1/images/be563761a7971ccf2b8846bddad5fd9b0fff9ef5_599_399_c.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Гэта не нашы метады» — паліцэйскія выбачыліся перад жыхаркай Пецярбурга Маргарытай Юдзінай, якую супрацоўнік сілавых структур моцна ўдарыў у жывот. Жанчына пасля гэтага трапіла ў рэанімацыю.
Учора да яе прыйшоў палкоўнік Сяргей Музыка, начальнік Упраўлення арганізацыі аховы грамадскага парадку. Некалькі разоў папрасіў прабачэння ад імя ўсяго асабістага складу, паабяцаў разабрацца і пакараць вінаватых, а таксама любую дапамогу.