У Расіі вызначылі лепшы фільм года: у яго аснове кніга беларускага пісьменніка
Фільм «Блакадны дзённік» атрымаў галоўную ўзнагароду расійскай нацыянальнай кінапрэміі «Залаты арол». Карціну таксама адзначылі за лепшы сцэнар, а выканаўца галоўнай ролі Вольга Азалапіня атрымала прыз за лепшую жаночую ролю.
«Блакадны дзённік» зняў рэжысёр Андрэй Зайцаў. Карціна заснавана на ўспамінах расійскіх пісьменнікаў Вольгі Бергольц і Данііла Граніна, а таксама ўспамінах, сабраных беларускім пісьменнікам Алесем Адамовічам. Па сцвярджэнні рэжысёра, апісаныя падзеі ўяўляюць сабой «дакументальную рэальнасць» і не з'яўляюцца мастацкай выдумкай.
— Мая роля тут сціплая: сцэнара не было б, калі б не было «Блакаднай кнігі» Данііла Граніна і Алеся Адамовіча (дакументальная хроніка, 1977-1981 гадоў сабраная з 200 апавяданняў блакаднікаў. Агульны аб'ём матэрыялу - 4000 старонак). Калі ты чытаеш дзённікі паміраючых, іх успаміны — гэта найцяжкае ўражанне. Я зразумеў, што павінен зняць гэтае кіно, — пракаментаваў рэжысёр Зайцаў.
Фільм распавядае пра першую, самую цяжкую блакадную зіму Ленінграда, у якую ад голаду памерла больш за ўсё людзей. Сюжэт будуецца вакол лютага 1942 года, калі на вуліцы былі маразы пад 30 градусаў, страшны голад, не было вады і электрычнасці, Ленінград быў завалены снегам і паралізаваны. Маладая жанчына, Вольга, ідзе пешшу праз увесь горад да свайго бацькі. Яна толькі што пахавала мужа і ўпэўненая, што хутка таксама памрэ ад голаду. Яна хоча ў апошні раз убачыць свайго тату, развітацца з ім і папрасіць у яго прабачэння.
Глядач разам з гераіняй праходзіць праз увесь горад, сустракае самых розных людзей, трапляе ў складаныя сітуацыі і бачыць, у якім стане знаходзіўся Ленінград і яго жыхары.
tut.by