Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа раскрытыкаваў масавыя арышты ў Расіі
Прэзідэнт выказаўся пра пратэсты ў Расіі ў Твітары.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа раскрытыкаваў масавыя арышты ў Расеі ды назваў гэта «вяртаннем у сталінскія часы».
«Літва рашуча засуджае брутальныя арышты мірных пратэстоўцаў, якія падтрымліваюць Навальнага. Адмаўляць палітычнай апазіцыі ў праве на існаванне - гэта вяртанне ў сталінскія часы», - напісаў Наўседа ў Twitter і заклікаў неадкладна вызваліць усіх затрыманых пратэстоўцаў.
