Каля Белага дома прайшла шматтысячная акцыя за права на аборт

Тысячы людзей сабраліся ў Вашынгтоне ў суботу, пратэстуючы супраць прынятага ў чэрвені рашэння Вярхоўнага суда ЗША, які адмяніў пастанову «Роў супраць Уэйда» аб праве жанчын на аборт.

_125848243_bloodonhands.jpg.webp

Па звестках арганізатараў, на акцыю пратэсту прыехалі прыкладна 10 тысяч чалавек з усіх канцоў ЗША.
У штаце Тэхас аборты ўжо забаронены. У яшчэ больш чым дзесяці штатах чакаецца ўвядзенне забароны.
Удзельнікі кампаніі супраць абортаў, многія з якіх разглядаюць іх як забойства, віталі рашэнне суда і ўспрынялі яго як магчымасць аб'явіць аборты па-за законам у іншых штатах.
Па даных Інстытута Гуттмахера (даследчая арганізацыя, якая выступае за рэпрадуктыўны выбар), жыхаркам Тэхаса, якія хочуць перапыніць цяжарнасць на першых 20 тыднях, зараз даводзіцца прарабляць шлях у сярэднім у 400 км.
Прысутныя каля Белага дома незадаволены адміністрацыяй прэзідэнта Джо Байдэна, якая, на іх думку, робіць мала для абароны правоў жанчын на аборт. На акцыі пратэсту згадка Дэмакратычнай партыі выклікала амаль столькі ж кпінаў, як і згадка рэспубліканцаў.
У пятніцу пад ціскам супернікаў забароны Байдэн падпісаў выканаўчы ўказ, даручыўшы міністэрству аховы здароўя ЗША забяспечыць доступ да медыкаментознага аборту і экстранай кантрацэпцыі, а таксама гарантыі прыватнасці пацыентак.
Аднак улада прэзідэнта абмежавана. Ён не можа прымусіць Кангрэс ЗША прыняць закон ці адмяніць рашэнне Вярхоўнага суда, у якім шэсць з дзевяці крэслаў займаюць кансерватары.
«Мы ведаем, што ў яго ўлады ёсць межы, але мы хочам, каб ён давёў гэтую ўладу да мяжы», – сказала Рэйчэл О'Ліры Кармона, выканаўчы дырэктар грамадскай арганізацыі «Марш жанчын». Хаця яна прызнала, што і тое, што Байдэн зрабіў, ужо можна лічыць важным крокам. «Мы заклікаем прэзідэнта Байдэна працягваць рабіць захады па абароне абортаў на нацыянальным узроўні», — дадала яна. Аднак многія прыхільнікі права выбару лічаць, што адміністрацыя Байдэна прыклала недастаткова намаганняў. 
Чакаецца, што ў бліжэйшыя тыдні каля 40 млн жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту страцяць доступ да абортаў у ЗША.