Скандал у Германіі: на вечарыне палітычнай партыі жанчынам падмешвалі «наркотык згвалтавання»

На закрытай вечарынцы Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі з удзелам канцлера Олафа Шольца некалькім жанчынам маглі падмяшаць «наркотык згвалтавання». Аб гэтым паведамляе выданне Tagesspiegel.

shutterstock_30929878_1200x800.jpg

Гэта вынікае з унутранай перапіскі СДПГ, якая ёсць у распараджэнні рэдакцыі Tagesspiegel. Паводле паведамлення, «пацярпелі 8 чалавек, адзін выпадак пацверджаны праверкай». Паліцыя Берліна вядзе расследаванне.
Tagesspiegel адзначае, што інцыдэнт адбыўся ў мінулую сераду на закрытай вечарыне партыі. На ёй прысутнічалі члены парламента, супрацоўнікі нямецкага Бундэстага і выбарчых акруг, а таксама канцлер Германіі Олаф Шольц.
Да раніцы суботы былі зарэгістраваны скаргі ад пяці чалавек. Усяго вядома аб васьмі жанчынах, якія пацярпелі ад «накаўціруючага» рэчыва.
Сярод іх аказалася 21-гадовая дзяўчына, якая паскардзілася на дрэннае самаадчуванне, галавакружэнне і страту памяці пасля вечарынкі. Па даных паліцыі, яна прысутнічала на мерапрыемстве, але не ўжывала алкаголь. Прыкладна з 21:30 гадзін вечара яна адчула недамаганне і галавакружэнне. Наступнай раніцай яна ўжо не памятала папярэдні вечар.
Дзяўчына звярнулася ў лякарню для абследавання і выклікала паліцыю. Да раніцы суботы паліцыі стала вядома яшчэ аб чатырох выпадках з падобнымі сімптомамі. Паводле інфармацыі выдання, дзяўчаты маглі стаць ахвярамі накаўціруючых кропель, або «наркотыка згвалтавання». Такія рэчывы часам падмешваюць у напоі, што робіць ахвяр бездапаможнымі.