Міністр фінансаў Германіі Крысціян Ліндэр блакуе фінансавы транш Украіне

Справа тычыцца транша Еўрапейскага Саюза ў памеры €9 млрд.

images_168.jpg

Міністр фінансаў Германіі Крысціян Ліндэр блакуе фінансавы транш Украіне ад Еўрапейскага Саюза ў памеры €9 млрд.
Такімі звесткамі падзялілася газета Corriere della Sera са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Пакуль што чыноўнік пагадзіўся на выплату толькі € 1 млрд. Па даных СМІ, міністр фінансаў ФРГ выступае супраць выдзялення сродкаў Украіне шляхам агульнага еўрапейскага доўгу, як гэта было ў часы пандэміі COVID-19.
Ліндэр матывуе сваю пазіцыю тым, што ў верасні Украіна рызыкуе не выплаціць €900 000 000 знешняга доўгу.
Пры гэтым урад Украіны неаднаразова сцвярджаў, што штомесячны недахоп бюджэту складае $5 млрд.