За наезд на супрацоўніка міліцыі ў жніўні 2020 года жыхара Баранавіч асудзілі на сем гадоў калоніі
У судзе Баранавічскага раёна і Баранавічаў вынесены прысуд па крымінальнай справе Паўла Лінкевіча, абвінавачанага ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 147 КК). Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
![photo_2022_07_12_09_32_28.jpg photo_2022_07_12_09_32_28.jpg](/img/v1/images/photo_2022_07_12_09_32_28.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па матэрыялах следства, у жніўні 2020 года ў Баранавічах 35-гадовы мужчына здзейсніў наўмысны наезд на супрацоўніка органаў унутраных спраў. У выніку супрацоўніку былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні, з якімі яго шпіталізавалі ў бальніцу.
Мужчына быў абвешчаны ў вышук і пасля вяртання з Польшчы 5
траўня 2022 года ён быў затрыманы і змешчаны пад варту.
Суддзя Мікалай Кміта асудзіў Лінкевіча да да 7 гадоў
пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.