Канфіскаваны алкаголь перадалі санітарна-эпідэміялагічнай станцыі ў Беластоку
Звыш 264 літраў алкаголю, канфіскаванага падчас спробаў кантрабанды, у пятніцу, 27 сакавіка, Падляшская КАС бясплатна перадала правінцыйнай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі ў Беластоку. Алкаголь будзе выкарыстоўвацца для дэзінфекцыі.
Гэта алкаголь рознай моцы, канфіскаваны Нацыянальнай падатковай адміністрацыяй у апошнія месяцы падчас праверак на польска-беларускіх памежных пераходах і падчас кантролю, у тым ліку на кірмашах і рынках у Падляшшы.
Перадача алкаголю стала магчымая пасля хуткага завяршэння працэдуры ліквідацыі тавараў, якую суд пастанавіў канфіскаваць.
Кіраўнік ВГЭЗ у Беластоку Эльжбета Крашэўская заявіла, што алкаголь будзе выкарыстоўвацца для абеззаражання месцаў і абсталявання (у тым ліку лабараторнага абсталявання), якія патрабуюць дэзінфекцыі. Паводле статыстыкі, у 2019 годзе КАС на Падляшшы атрымала ўсяго 18,5 тысячы літраў алкаголю. Ён быў канфіскаваны і з-за кантрабанды на мяжы з Беларуссю, і ў выніку кантролю на польскіх гандлёвых пляцоўках, а таксама падчас ліквідацыі некалькіх буйных самагонных заводаў у рэгіёне.
Звычайна пасля заканчэння судовага разбіральніцтва канфіскаваныя забароненыя тавары ўтылізуюцца, але ў цяперашняй сітуацыі алкаголь будзе выкарыстоўвацца дзеля санітарнай апрацоўкі ў барацьбе з эпідэміяй каронавіруса.
Паводле www.racyja.com