У інтэрнэце збіраюць подпісы за забарону вайсковага параду ў Мінску
Петыцыя з патрабаваннем забараніць рэпетыцыі і правядзенне вайсковага параду 9 траўня ў Мінску праз каронавірус з'явілася на сайце Petitions.by.
Аўтары петыцыі патрабуюць:
- забараніць добраахвотна-прымусовы ўдзел работнікаў дзяржаўных арганізацый у ваенным парадзе з мэтай стварэння масоўкі;- адмяніць правядзенне рэпетыцый ганаровай варты на тэрыторыі г. Мінска (у тым ліку на праспектах Машэрава і Пераможцаў);- забараніць правядзенне парада ваеннай тэхнікі, каб пазбегнуць кіравання ёю заражаных асоб і прадухілення надзвычайных сітуацый (якія ўжо былі пры поўным здароўе яе ўдзельнікаў).
На зэканомленыя сродкі яны прапануюць:
- арганізаваць абыход пажылых людзей (асабліва ветэранаў, якія ўваходзяць у зону максімальнай рызыкі пры віруснай інфекцыі) з прадастаўленнем ім усіх неабходных медыкаментаў і іншых прадметаў першай неабходнасці;- арганізаваць закупку медыцынскіх матэрыялаў для дааснашчэння ўсіх медыцынскіх устаноў (у асаблівасці па-за Мінскам) сродкі неадкладнай дапамогі;- накіраваць сродкі на азеляненне г.Мінска для нармалізацыі экалагічнай абстаноўкі і зніжэння рызык развіцця розных захворванняў у насельніцтва;- зрабіць рамонт дарожнага палатна, мастоў на найбольш аварыйных участках (замест яго бягучага рамонту пасля праходжання ваеннай тэхнікі).
Петыцыю плануецца накіраваць у Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Як паведамляе svaboda.org, Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка заявіў, што Дзень Перамогі ў Беларусі адзначаць, як задумвалі, нягледзячы на каронавірус.