Беларусь выказала салідарнасць з Італіяй
Беларусь далучылася да міжнародных ініцыятыў салідарнасці з Італіяй у сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, звязанай з новым каронавірусам. Учора ўвечары колерамі італьянскага сцяга асвяцілася велізарная шкляная вежа Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску.
Гэты знак павагі (ініцыятыва будзе доўжыцца да 31 сакавіка) быў таксама падтрыманы ў сацсетках паведамленнем «салідарнасць з народам Італіі». «Беларусы памятаюць, што Італія была адной з першых краін, якія неадкладна прыйшлі на дапамогу Беларусі пасля чарнобыльскай ядзернай катастрофы», — кажа Пасол Італіі ў Беларусі Марыё Бальдо. «Сотні тысяч беларускіх дзяцей адчулі вялікую любоў італьянскіх сем'яў, і для многіх з іх Італія стала другой радзімай. А зараз беларусы даюць нам сілы і надзею на лепшую будучыню».