Тэхнабанк прыпыняе выплаты па чэках Tax Free
Тэхнабанк на сваім афіцыйным сайце паведаміў, што з 26 сакавіка прыпыняе выплаты па чэках Tax Free (кампаніі Global Blue).

Выплаты прыпынены на падставе рашэння Global Blue ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Еўропе. Дата аднаўлення выплатаў пакуль не паведамляецца.
Чэк Такс Фры (Tax Free) — гэта дакумент, які выдаецца пры набыцці тавараў за мяжой і дае права вярнуць уплачаны ПДВ. Падатак на даданую вартасць у розных краінах, дзе дзейнічае сістэма чэкаў Tax Free, можа складаць ад 3 да 19%.
Акрамя чэкаў такс фры кампаніі Global Blue ААТ «Тэхнабанк» абслугоўвае чэкі кампаній Planet Tax Free, Innova Tax Free, Tax Card, Digital Tax Free.