Кангрэс ЗША зацвердзіў перамогу Байдэна на выбарах
Амерыканскі Кангрэс падлічыў галасы Калегіі выбаршчыкаў на выбарах прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Перамогу кандыдата Джо Байдэна зацвердзілі афіцыйна.

Сенат і Палата прадстаўнікоў адхілілі пярэчанні супраць выключэння галасоў выбаршчыкаў Джорджыі і Пенсільваніі за Байдэна. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на трансляцыю CNN. Рэспубліканцы таксама аспрэчвалі вынікі галасавання на выбарах у штатах Арызона, Невада і Мічыган, але пацярпелі няўдачу яшчэ да таго, як дайшлі да дэбатаў.
Цяпер пасля зацвярджэння вынікаў галасавання Калегіі выбаршчыкаў 20 студзеня пройдзе інаўгурацыя Байдэна. На цырымоніі ён прынясе прысягу і афіцыйна стане 46-м прэзідэнтам ЗША.
Нагадаем, пасяджэнне кангрэса па зацвярджэнні перамогі Байдэна 6 снудзеня было перарванае, бо прыхільнікі дзеючага прэзідэнта Дональда Трампа ўчынілі беспарадкі і прарваліся ў будынак Кангрэса. Беспарадкі суправаджаліся стралянінай, вядома, што загінулі чатыры пратэстоўцы і былі пацярпелыя паліцэйскія.
Між тым, у Кангрэсе ЗША — адразу пасля штурму Капітолія прыхільнікамі Трампа — заявілі пра падрыхтоўку імпічменту Дональду Трампу. Амерыканцы не могуць дазволіць Трампу заставацца ва ўладзе. Пра гэта сказала Ільхана Амар, першая жанчына — чалец Кангрэса самалійскага паходжання.